25 мая 2024 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Уладзіміравіча Гетмана (1974), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, журналіста
Ігар Уладзіміравіч Гетман нарадзіўся 25 мая 1974 г. у в. Доўгае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996–1999 гг. — аспірант. З 1999 г. працаваў на кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна: асістэнт (1999–2002), старшы выкладчык (2002), дацэнт.
16 верасня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Чароты (1952), літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка
Иван Алексеевич Чарота родился 16 сентября 1952 года в с. Лищики Кобринского района Брестской области. Отец, Алексей Пантелеевич, и мать, Анна Павловна, были колхозниками. С детства владел белорусским, русским, украинским и польским языками. Учился в Лыщиковской начальной школе, затем в восьмилетней школе в с. Рынки Тевельского сельсовета, куда Иван добирался на велосипеде или пешком. Среднее образование получил в средней школе № 2 города Кобрина. Параллельно три года учился в Кобринской вечерней музыкальной школе.
17 верасня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994), літаратуразнаўца, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай літаратурнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1980)
Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в. Сіняўская Слабада Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго Валодзя пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.
5 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віталя Уладзіміравіча Скалабана (1947–2011), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўцы, архівіста
Віталь Уладзіміравіч Скалабан нарадзіўся 5 жніўня 1947 г. у в. Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Уладзімір Рыгоравіч Скалабан, — настаўнік гісторыі, краязнаўца. Маці, Вольга Іванаўна, была жанчына ціхая, спакойная, заўсёды сур’ёзная, працавала эканамістам-статыстыкам у райсельгасхарчы.
4 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага
Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.
11 ліпеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Цімафея Барысавіча Ліякумовіча (1936), літаратуразнаўцы, выдатніка адукацыі Беларусі
Цімафей Барысавіч Ліякумовіч нарадзіўся 11 ліпеня 1936 г. у г. п. Азарычы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1941–1944 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі ў Казахстане. У 1944 г. у Бранскай вобласці быў цяжка паранены ад выбуху снарада, цудам застаўся ў жывых. Вучыўся ў сярэдняй школе № 4 г. Мазыра. Школьнікам захапляўся літаратурай, шмат чытаў, выдатна пісаў сачыненні. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута (1962).
6 красавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946–2011), пісьменніцы, паэтэсы, літаратуразнаўцы
Валянціна Міхайлаўна Коўтун (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.
15 сакавіка 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ядвігі Антонаўны Чарняўскай (1914–2005), педагога, літаратурназнаўца, заслужанага работніка культуры БССР
Ядвіга Антонаўна Чарняўская нарадзілася 15 сакавіка 1914 г. у вёсцы Аляксандраўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і рабочага. Скончыла школу-сямігодку, кароткія настаўніцкія курсы і ў шаснаццаць гадоў стала настаўніцай. У 1930–1932 гг. працавала ў пачатковай школе вёскі Пучын Брагінскага раёна. У 1933–1937 гг. вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце, пасля яго заканчэння выкладала рускую мову і літаратуру ў Мсціслаўскім педагагічным вучылішчы. У сакавіку 1940 г. пераведзена ў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў.
26 кастрычніка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Мішчанчука (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта
Мікалай Іванавіч Мішчанчук нарадзіўся 26 кастрычніка 1939 г. на прыіску Майск Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці (Расія) у сям’і высланых беларускіх сялян. Дзіцячыя гады прайшлі на станцыі Юхта Свабодненскага раёна, дзе Мікола скончыў сем класаў. У 1954 г. Мішчанчукі вярнуліся ў Беларусь, пасяліліся ў пасёлку Чырвоны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Навокал была пасляваенная галеча. Маці працавала даяркай у калгасе, па гаспадарцы і на ферме ёй, як мог, дапамагаў Мікола. У 1957 г. скончыў Суцінскую сярэднюю школу з залатым медалём.
6 студзеня 2019 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Карлюкевіча (1964), дзяржаўнага дзеяча, публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2006)
Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч нарадзіўся 6 студзеня 1964 г. у вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў у калгасе, маці была настаўніцай малодшых класаў. Пачатковую школу скончыў у вёсцы, а сярэднюю — у Пухавічах. Любіў урокі беларускай літаратуры і гісторыі, зацікавіўся краязнаўчай дзейнасцю, пачаў пісаць у газеты.